Птушкі міра ў Бабруйску
У выставачнай зале з 25 студзеня праводзіцца выстава галубей.
На выставе прадстаўлены птушкі мясцовых галубяводаў розных парод: “рускія паштовыя”, “статныя жоўтыя дэкаратыўныя”, “паўліны белыя дэкаратыўныя” й многія іншыя. Гледачам, якія прыйдуць на выставу, прапануецца прагаласаваць за пару, якая больш спадабалася. У выніку гаспадар, які атрымае большую колькасць галасоў за сваіх птушак, атрымае падарунак.
Выстава працягнецца да 14 лютага.
Яўген ВАСЬКОВІЧ