Домой Общество Прэзінтацыя кнігі Змітра Дашкевіча ў Бабруйску

Прэзінтацыя кнігі Змітра Дашкевіча ў Бабруйску

7 снежня ў Бабруйск з прэзінтацыяй сваёй кнігі «Чарвяк» прыедзе былы палітвязень і адзін зь лідэраў «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч.

Кніга была напісаная Змітром яшчэ ў няволі. У яе ўвайшлі «турэмныя творы мастацкай скіраванасці,« — як сказаў сам аўтар у адным са сваіх інтэрв’ю.

Сустрэча адбудзецца па адрасе: вул. Кастрычніцкая, д. 173-а — на офісе аб’яднаных дэмакратычных сілаў Бабруйску (паўпадвальны паверх, з другога боку дома).

Прэзінтацыя пройдзе ў рамках «Клубу імя Яна Караля Хадкевіча».

Яўген Васьковіч