Домой Культура Прэзэнтацыя беларускамоўнага фэнтэзі ў Бабруйску

Прэзэнтацыя беларускамоўнага фэнтэзі ў Бабруйску

16-га ліпеня, у чацвер, адбудзецца сустрэча зь пісьменнікам Аляксеем Шэінам.

Аляксей Шэін — былы сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, заснавальнік і вядоўца курсаў беларускай мовы. Ён прадставіць бабруйчанам сваю кнігу «Сем камянёў» — першы беларускамоўны раман у жанры фэнтэзі, напісаны для дзяцей і падлеткаў.

Аўтар прачытае ўрыўкі з кнігі пад жывое музычнае суправаджэньне ад Віктара Козела, экс-вакаліста рок-гурту «Tesaŭrus», і пагутарыць з публікай.

Прэзентацыя адбудзецца па адрасе: вул. Кастрычніцкая-33, кв.1 (жалезныя чырвоныя вароты). Пачатак — у 18.00.

Уваход вольны.

Александрына Глаголева