Домой Общество Праваабаронцы заклікаюць — заяві пра прымус да датэрміновага галасавання!

Праваабаронцы заклікаюць — заяві пра прымус да датэрміновага галасавання!

18 верасня ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», праводзячы незалежнае назіранне за ходам парламенцкай выбарчай кампаніі і фіксуючы факты парушэнняў выбарчага заканадаўства, заклікаюць выбаршчыкаў паведамляць пра прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні. Такімі сведчаннямі могуць быць любыя аўдыа, відэа і фотадакументы.

Шаноўныя выбаршчыкі, калі ласка, дасылайце іх на адрас кампаніі ў інтэрнэце

elections2012@spring96.org!

http://spring96.org/