Домой Общество Праваабаронцу Барысу Бухелю — 60!

Праваабаронцу Барысу Бухелю — 60!

Праваабарончы цэнтр «Вясна» віншуе свайго сябра, магілёўскага праваабаронцу Барыса Бухеля, які 27 снежня адзначыў 60-годдзе!

Імя праваабаронцы Барыса Бухеля здаўна вядома на Магілёўшчыне: ён удзельнік і адзін з ветэранаў прафсаюзнага руху ў Магілёве яшчэ ад часоў «перабудовы», шматгадовы сябра Праваабарончага цэнтру «Вясна», старшыня праўлення ГА «Магілёўскі праваабарончы цэнтр».

Праваабаронца Барыс Бухель — чалавек, які аддае ўвесь свой час і сілы грамадскай працы. На Магілёўшчыне няма, бадай, ніводнага грамадскага актывіста, які б ня ведаў Барыса Леанідавіча, які б не атрымаў ад праваабаронцы кваліфікаваную і своечасовую дапамогу. За ягонымі плячыма — сотні судовых працэсаў і тысячы людзей, якім ён дапамог у адстойванні сваіх правоў.

У мінулым годзе магілёўская дэмакратычная грамадскасць за бездакорную працу па абароне правоў чалавека прызнала Барыса Бухеля «Асобай года-2012».

ПЦ «Вясна» жадае Барысу Бухелю аптымізму і энэргіі, здароў’я, нястомнасці ў адстойванніправоў чалавека на Магілёўшчыне!

Ад рэдакцыі «БК». Бабруйскія калегі Барыса Бухеля далучаюцца да гэтых віншаванняў і пажаданняў.

http://spring96.org/