Домой Общество Прагноз: 110 будучых дэпутатаў па прозвішчах

Прагноз: 110 будучых дэпутатаў па прозвішчах

Улады не пойдуць на тое, каб у парламент трапіў хаця б адзін прадстаўнік апазіцыі, разважае палітолаг Яўген Прэйгерман.
Еўрарадыё склала спіс магчымых парламентарыяў. Праз месяц параўнаем з вынікамі Цэнтрвыбаркама. Улады не пойдуць на тое, каб у парламент трапіў хаця б адзін прадстаўнік апазіцыі, разважае палітолаг Яўген Прэйгерман.
«Калі ёсць дылема паміж тым, выпусціць палітычных зняволеных, альбо прапусціць апазіцыю ў парламент, то я думаю, што ўлады выпусцілі б зняволеных. Парламент традыцыйна ўспрымаецца як небяспечнае месца».
Па словах палітолага, кампанія 2012 мала адрозніваецца ад мінулых выбараў у парламент. Яна нават больш кансерватыўная і прадказальная. Калі ў 2008 годзе ўлады яшчэ гулялі ў лібералізацыю, то сёлета ўсё канкрэтна і зразумела. Палітолаг гаворыць, што выбары 2012 не будуць прызнаныя Захадам. І нават нейкіх паляпшэнняў працэсу, што было падчас мінулых выбараў, сёлета не адзначаць.
Аляксандр Фядута, які актыўна працуе падчас выбарчых кампаній яшчэ з 1994 года расказвае, што можа прыгадаць толькі адныя парламенцкія выбары, якія можна назваць больш-менш дэмакратычнымі.
«Былі выбары адносна дэмакратычныя, выбары 1995 года, у выніку якіх быў сфармаваны Вярхоўны савет 13-га склікання. Улада ўсё ж выкарыстоўвала магчымасці тэлевізійнай контрпрапаганды, быў вядомы фільм „Дзеці хлусні“ і гэтак далей».
Еўрарадыё адшукала кандыдата-ветэрана, які сёлета атрымаў пасведчанне аб рэгістрацыі ўжо шосты раз. Гэта лідар партыі БНФ Аляксей Янукевіч, ён тройчы удзельнічаў у парламенцкіх кампаніях і столькі ж разоў — у мясцовых выбарах. Зараз ідзе па Аўтазаводскай акрузе сталіцы і лічыць, што шансаў мае няшмат.
«Кандыдатамі, на якіх робіць стаўку улада, з’яўляюцца або прадстаўнікі рознага кшталту адміністрацый, як вертыкалі так і на прадпрыемствах, накшталт намеснікаў генеральных дырэктараў буйных прамысловых прадпрыемстваў».
Янукевіч згадвае, што акрамя прадстаўнікоў улады ў парламент могуць трапіць шанаваныя ў грамадстве людзі — галоўныя ўрачы бальніц, настаўнікі. Чакаць ад іх палітычнай актыўнасці не варта.
Цэнтральная выбарчая камісія ўжо змясціла на сваім сайце прозвішчы і пасады ўсіх кандыдатаў у дэпутаты. Еўрарадыё яго прааналізавала і склала спіс меркаваных дэпутатаў новага парламента. Думаем, што ў ім нарэшце можа з’явіцца Палітыка (Вольга Сяргееўна) і адразу некалькі рук усюдыіснага КДБ (У Вілейцы безальтэрнатыўна вылучаецца Віктар Русак, кіраўнік Галоўнага упраўлення эканамічная бяспекі КДБ РБ). Наколькі наш спіс будзе адпавядаць складу новага парламента, даведаемся праз месяц.
Прагнозны спіс дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 5 склікання паводле Еўрарадыё:
Сягоднік Аляксандр Іванавіч, начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Бераснёва Алена Пятроўна, галоўны рэдактар абласнога ўнітарнага інфармацыйна-рэкламнага прадпрыемства «рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда».
Міхно Васіль Кандрацьевіч, дырэктар установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж бытавога абслугоўвання насельніцтва»
Лісковіч Віктар Андрэевіч, галоўны ўрач установы аховы здароўя «Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр».
Мяжуеў Аляксандр Веніямінавіч, начальнік Галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Кучынская Наталля Генадзьеўна, начальнік аддзела адукацыі Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта.
Гушча Валерый Іванавіч, загадчык хірургічнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Лідская цэнтральная раённая бальніца».
Ермантовіч Леанід Аляксеевіч, начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Коханаў Анатоль Паўлавіч, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Малабераставіцкі элітгас» Бераставіцкага раёна.
Навумовіч Андрэй Мікалаевіч, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў.
Сопікава Ала Мікалаеўна, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 9 горада Слонім».
Кокаш Валерый Уладзіміравіч, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблбуд».
Ушкевіч Сяргей Іосіфавіч, старшыня Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта.
Валюшыцкі Віктар Іванавіч, дырэктар ААТ «Брэсцкі цэнтральны ўнівермаг».
Мілашэўскі Валянцін Станіслававіч, галоўны ўрач УАЗ «Брэсцкая гарадская бальніца ХМП».
Багдановіч Ларыса Мікалаеўна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ.
Базанаў Уладзімір Аляксандравіч, ваенны камісар Брэсцкага абласнога ваеннага камісарыята.
Палітыка Вольга Сяргееўна, начальнік філіяла ЗАТ «Атлант».
Сцяцко Аляксандр Мікалаевіч, галоўны ўрач УАЗ «Баранавіцкая цэнтральная паліклініка».
Язубец Мікалай Мяфодзьевіч, старшыня Баранавіцкага райвыканкама.
Пузырэўскі Уладзімір Іванавіч, памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці.
Юркевіч Аляксандр Іванавіч, старшыня Пружанскага райвыканкама.
Дарагакупец Юрый Іванавіч, дырэктар установы «Іванаўскае ЖКГ».
Кавалевіч Леанід Мікалаевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу РБ.
Зазуля Аляксандр Іванавіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ.
Верас Валянціна Ігнацьеўна, начальнік аддзела адукацыі Лунінецкага райвыканкама.
Мандроўская Зінаіда Міхайлаўна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ.
Паляйчук Аляксандр Іванавіч, старшыня СВК «Лапаціна».
Шпакевіч Валерый Пятровіч, навуковы супрацоўнік нейрахірургічнага аддзела «РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі».
Шчацько Віктар Уладзіміравіч, намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
Красоўская Тамара Пятроўна, кіраўнік справамі Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта.
Гумінскі Віктар Аляксандравіч, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Харытончык Дзмітрый Іванавіч, намеснік генеральнага дырэктара па якасці ААТ «БелАЗ».
Гайдукевіч Валерый Уладзіміравіч, намеснік Міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Рэспублікі Беларусь Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Бойка Анатоль Сцяпанавіч, старшыня Клецкага райвыканкама.
Кляшчук Інэса Анатольеўна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.
Абаленскі Яўген Вячаслававіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычнаму комплексу, транспарту, сувязі і прадпрымальніцтву.
Данілевіч Таіса Іванаўна, начальнік упраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
Іванчанка Мікалай Міхайлавіч, памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Мінскай вобласці.
Цыдзік Уладзіслаў Станіслававіч, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці.
Лазоўская Галіна Баляславаўна, рэдактар аддзела «Радыё Маладзечна».
Шамадзі Таццяна Пятроўна, намеснік галоўнага ўрача УАЗ «Маладзечанская цэнтральная раённая бальніца».
Русак Віктар Уладзіміравіч, начальнік Галоўнага ўпраўлення эканамічнай бяспекі КДБ Рэспублікі Беларусь.
Мурашка Ілля Аляксандравіч, начальнік брыкетнага цэха ААТ «Торфабрыкетны завод „Усяж“.
Лявіцкая Ганна Віктараўна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Мякіннік Аляксандр Пятровіч, старшыня Пятрышкаўскага сельвыканкама.
Няхайчык Аксана Уладзіміраўна, старшыня Завадской раённай арганізацыі РГА „Белая Русь“.
Дудкін Сяргей Веніямінавіч, старшыня прафсаюзнага камітэта ліцейнага завода „МАЗ“ ВА „БелаўтаМАЗ“.
Грынкевіч Уладзімір Аляксандравіч, галоўны інспектар фонду сацыяльнай абароны Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Мажэйка Леанід Паўлавіч, дырэктар філіяла „Аўтобусны парк № 2“ Мінсктрансу».
Касцюк Вадзім Анатольевіч, галоўны ўрач УАЗ «18-я гарадская паліклініка».
Клімовіч Наталля Анатольеўна, галоўны ўрач УАЗ «3-я гарадская дзіцячая паліклініка».
Чэравач Уладзімір Алегавіч, старшыня суда Кастрычніцкага раёна Мінска.
Аляксеенка Васіль Анатольевіч, камандзір корпуса ўнутраных войскаў МУС РБ в/ч 3403.
Шылава Святлана Дзмітрыеўна, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Пальчык Генадзь Уладзіміравіч, дырэктар Навукова-метадычнага установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі РБ.
Кузьміч Аляксей Фёдаравіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Кубракова Людміла Пятроўна, спецыяліст Дэпартамента адміністрацыі ААТ «БПС-Ашчадбанк».
Жураўская Валянціна Іосіфаўна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Савановіч Міхаіл Фёдаравіч, старшыня Мінгарсавета.
Самасейка Мікалай Леанідавіч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Шаўцоў Дзмітрый Яўгенавіч, галоўны ўрач УАЗ «34-я цэнтральная клінічная паліклініка».
Бусько Віталь Леанідавіч, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Жылінскі Марат Генадзьевіч, намеснік дырэктара па навуковай працы ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі».
Валевач Зыгмунд Антонавіч, начальнік навукова-даследчай лабараторыі навукова-даследчай часткі УА «Ваенная акадэмія РБ».
Валчанкоў Аляксандр Анатольевіч, дырэктар УА «Мінскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж».
Грыцкевіч Генадзь Паўлавіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.
Воўкаў Міхаіл Мікалаевіч, настаўнік матэматыкі УА «Дзяржаўная гімназія № 8 г. Віцебска».
Бохан Сяргей Мікалаевіч, намеснік начальніка УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Дзядзінкін Аляксандр Леанідавіч, начальнік навукова-даследчага цэнтра УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Машэрава».
Шыцько Уладзімір Уладзіміравіч, дырэктар ДУА «Віцебскае кадэцкае вучылішча».
Андрэйчанка Уладзімір Паўлавіч, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Шыкшнян Пётр Генрыхавіч, старшыня Лепельскага райвыканкама.
Папко Васіль Парфяновіч, намеснік начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
Дзевятоўскі Вадзім Анатольевіч, інструктар па спорце першай катэгорыі в/ч 58-48.
Дабрыніна Людміла Анатольеўна, старшыня Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Дзедушкін Уладзімір Міхайлавіч, старшыня Аршанскага райвыканкама.
Гуйвік Наталля Васільеўна, старшыня Полацкага гарадскога Савета дэпутатаў.
Морхат Мечыслаў Віктаравіч, старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама.
Папкоў Аляксандр Андрэевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Плаксіцкі Мікалай Рыгоравіч, намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы і кадрах ААТ «Славянка».
Мішура Жанна Мікалаеўна, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 30 г. Бабруйска».
Шамаль Алена Уладзіміраўна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў НС РБ чацвёртага склікання.
Кананчук Таццяна Пятроўна, старшыня Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў.
Воўкаў Міхаіл Міхайлавіч, дэкан агранамічнага факультэта УА «Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія».
Краўцоў Уладзімір Васільевіч, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
Васіленка Уладзімір Мікалаевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў НС РБ чацвёртага склікання.
Сянкевіч Эдуард Аляксандравіч, пракурор Магілёўскай вобласці.
Старасцін Людміла Віктараўна, дырэктар УА «Сярэдняя школа № 13 г. Магілёва».
Станкевіч Ігар Станіслававіч, старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ «Хімвалакно».
Разганаў Аляксандр Іванавіч, намеснік старшыні камісіі па аграрных пытаннях Палаты прадстаўнікоў НС РБ чацвёртага склікання.
Каўтун Мікалай Анісімавіч, дырэктар сумеснага беларуска-брытанскага прадпрыемства «Дах».
Агееў Аляксандр Віктаравіч, намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
Фесак Віктар Дзмітрыевіч, дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Гомеля».
Жмайлік Валерый Аляксеевіч, генеральны дырэктар вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш».
Леўшуноў Алег Фёдаравіч, начальнік аддзела адукацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада Гомель.
Пачынок Міхаіл Іосіфавіч, дырэктар філіяла «Гомельскія цеплавыя сеткі» рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гомельэнерга».
Лапаціна Ганна Люцыанаўна, галоўны ўрач установы «Гомельскі абласны клінічны кардыялагічны дыспансер».
Пракапенка Ігар Мікалаевіч, памочнік прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Гомельскай вобласці Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Навумчык Ала Аляксандраўна, рэктар УА «Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі».
Шостак Пётр Мікалаевіч, старшыня Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта.
Міхалькова Людміла Сцяпанаўна, старшыня Гомельскага абласнога суда.
Апанасюк Леанід Мікалаевіч, старшыня Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта.
Удодаў Аляксандр Пятровіч, начальнік транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Расоха Мікалай Фёдаравіч, дырэктар камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Мазырская агароднінная фабрыка».
Канопліч Сяргей Міхайлавіч, старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па праблемах Чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанню.
Вашкаў Адам Сямёнавіч, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Рэчыцкі метызны завод».
Шчэпаў Уладзіслаў Аляксандравіч, дэкан эканамічнага факультэта УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны».
Філіповіч Галіна Васільеўна, старшыня Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў.
Гуц Яўген Міхайлавіч, начальнік аддзела эканомікі камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства «Хойніцкі камунальнік».

Чытаць цалкам nn.by
Алесь Пілецкі, Еўрарадыё |