Домой В стране Плюс 26 і без дажджоў

Плюс 26 і без дажджоў

Надвор’е на выхадныя будзе вызначаць Скандынаўскi антыцыклон з цэнтрам над краiнамi Балтыi. Таму ападкаў не прадбачыцца, толькi ў суботу ўдзень па паўночным усходзе пройдуць невялiкiя дажджы, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

Тэмпература ў гэтыя днi ўначы 7—14, удзень 21—26 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе — да плюс 28. У пачатку наступнага тыдня характар надвор’я iстотна не зменiцца, толькi ў аўторак месцамi пройдуць невялiкiя кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература ўдзень да серады ўключна 20—26 градусаў. Цёплае i сонечнае надвор’е захаваецца на працягу ўсёй першай паловы чэрвеня.

Сяргей КУРКАЧ