Двое сведкаў і супрацоўнік КДБ з маніторам
Адзін з супрацоўнікаў прынёс вялізную каробку пд канфіскат
Супрацоўнікі КДБ уваходзяць у кватэру Андрэя Шобіна
Сёння супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у кватэры сябра БАЖ, незалежнага бабруйскага журналіста Андрэя Шобіна.
Прыкладна ў 9.00 Андрэю Шобіну
патэлефанавалі людзі, якія назвалі сябе супрацоўнікамі праваахоўных
органаў і папярэдзілі, каб ён заставаўся дома, бо зараз да яго прыдуць
рабіць ператрус. Ён сказаў, што будзе дома толькі ў 14.00.
З ранку і да гэтага часу каля яго пад’езда стаяла машына КДБ з трымя супрацоўнікамі.
Прыкладна ў 14.00 Андрэй Шобін адчыніў дзверы, куды ўвайшлі тры супрацоўніка КДБ, двое сведкаў (маладыя дзяўчыны, якія, невядома чаму, чакалі гэтага з самага ранку), жонка і суседка.
Праз гадзіну супрацоўнікі КДБ скончылі «працу» і, канфіскавалі кампутар, лэптоп і дыскі, забралі Андрэя Шобіна на размову.
Прадстаўнікі дяжбяспекі адмовілісь даваць якую-небудзь інфармацыю, тое ж самае зрабіў і Андрэй, але па словах жонку, яго забралі як сведку па справе, якая заведзена па артыкулу 167, частка 1 — «Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».