Домой Видео Павел Кабанчук: «Хацелі стварыць нам умовы, падобныя на «Акрэсціна»

Павел Кабанчук: «Хацелі стварыць нам умовы, падобныя на «Акрэсціна»

Арыштант, які выйшаў на волю, распавёў падрабязнасці

25 сакавіка, у Дзень Волі, шэсць чалавек у Бабруйску былі арыштаваныя і кінутыя мясцовымі ўладамі за краты. Пасля 15-ці содняў адміністрацыйнага арышту на волю ўжо выйшлі Сяргей Мардушкоў, які вывесіў на Дзень Волі на сваім балконе бел-чырвона-белы сцяг, і Павел Кабанчук, на машыне якога быў налеплены гістарычны сімвал Беларусі – «Пагоня». З ізалятара часовага ўтрымання абодвух выпусцілі не наўпрост на волю, а вывезлі для «прафілактычнай гутаркі» ва УУС.

У ІЧУ засталіся адбываць свае тэрміны яшчэ чацвёра – інвалід трэцяй групы Сяргей Бяляеў і Аляксандр Парахневіч, якім прысудзілі па 20 содняў; па 30 содняў арышту прысудзілі Івану Маньку і Уладзіміру Михалапу. Усе шасцёра – розную колькасць часу – на знак пратэсту трымалі галадоўку. Першым яе абвясціў 27 сакавіка Манько, прычым, першыя чацвёра сутак ён галадаў «усухую», без вады. Затым яе падтрымалі ўсе астатнія. Цяпер тыя, што засталіся, ужо перарвалі галадоўку і пачалі прымаць ежу…

Падрабязнасці ад Паўла Кабанчука пра ягонае затрыманне, судзе над ім і знаходжанні «бабруйскіх арыштантаў» у ІЧУ глядзіце ў нашым відэасюжэце.

Антон Пуціла
Відэа Віктара Масаловіча