Домой В стране Пасля жнівеньскіх падзей з Беларусі з’ехалі 15% айцішнікаў

Пасля жнівеньскіх падзей з Беларусі з’ехалі 15% айцішнікаў

ІТ-спецыялістаў
Акцыя айцішнікаў у падтрымку PandaDoc у МКАД каля Парка высокіх тэхнологій 2 верасня. Фото: tech.onliner.by

Партал dev.by правёў анкетаванне 1778 ІТ-спецыялістаў. Як паказала анкетаванне, з краіны з’ехала 14,8% апытаных — гэта 264 чалавекі.

Амаль такі ж працэнт рэлакантаў быў і ў студзені.

Траціна тых, хто з’ехаў, пакуль не вырашылі, ці вяртацца назад.

Яшчэ траціна ўжо вызначыліся: застануцца за мяжой пры любым раскладзе. Хоць яшчэ тры месяцы таму доля такіх спецыялістаў была ў 4 разы менш.

Як высветлілася, большасць ІТ-спецыялістаў, амаль 90% (89,8%), з’ехалі з краіны пасля падзей жніўня 2020 года.

Большасць рэлакантаў — эліта беларускага ІТ-сектара.

З іх 38% — спецыялісты ўзроўню Senior. На другім месцы спецыялісты ўзроўню Middle (27,3%), на трэцім — спецыялісты ўзроўню Lead (26,5%).

 

nn.by
Фото на главной странице:  gettyimages.com