Домой В стране Памёр паэт Алесь Разанаў

Памёр паэт Алесь Разанаў

разанаў
Фота: Уладзімір Чысцік, gsu.by

Памёр Алесь Разанаў. Ён быў адным з самых значных беларускіх паэтаў усіх часоў. Яму было 73 гады.

Выключаны з універсітэта ў 1969 за патрабаванне навучання па-беларуску, ён не зламаўся. Ягоныя філасофскія вершы змянілі беларускую літаратуру.

Алесь Разанаў нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў Сяльцы, што ў Бярозаўскім раёне. У 1966 г. паступіў на філфак БДУ, у 1968-м разам з іншымі студэнтамі-філолагамі падпісаў ліст на імя Машэрава з патрабаваннем выкладаць па-беларуску. Праз нейкі час быў выключаны з БДУ.

Аўтар зборнікаў «Адраджэнне», «Назаўжды», «Шлях—360» ды інш. Перакладаў з літоўскай, латышскай, балгарскай, англійскай ды інш.

* * *

Калі ўсе згублены ключы,
калі ні шанцу,
анічога —
усё ж ідзі,
любі,
крычы
і пасягай на перамогу.

Бязмежжа

Палову жыцця падаюся ў свет, палову —
варочаюся са свету,
палову жыцця пішу на дарозе свае імёны,
палову — закрэсліваю напісанае,
палову жыцця расту ад зямлі, палову —
расту з зямлёю:
і ўсё менш ува мне мяне, і ўсё больш
бязмежжа.

* * *

Кожны народ мае хоць адзiн генiяльны твор — мову.

 


d1r6jbpshm04er.cloudfront.net
Фота на галоўнай старонцы: svaboda.org