Домой В стране Падатковая хоча па-новаму правяраць даходы і выдаткі беларусаў

Падатковая хоча па-новаму правяраць даходы і выдаткі беларусаў

даходы
Фото: Вадим Замировский

Калі цяпер яны правяраюць даходы і выдаткі канкрэтнага чалавека, то ў планах — браць пад увагу таксама даходы і выдаткі яго сваякоў, а таксама «ўзаемазалежных асоб», піша Tut.by.

На практыцы можа быць такая сітуацыя, што мінчук купіў кватэру або дарагі аўтамабіль, пасля чаго падатковая запатрабавала падаць дэкларацыю аб даходах і выдатках.

Чалавек мог указаць у дэкларацыі, што рабіў дарагія пакупкі за кошт пазыкі ў іншай фізасобы (з гэтай сумы яму трэба будзе выплаціць падаходны падатак у 13%), альбо за кошт пазыкі ў блізкіх сваякоў (плаціць падатак не трэба незалежна ад сумы). Такія магчымыя варыянты па-ранейшаму застаюцца.

Але падатковая будуць больш уважліва вывучаць даходы і выдаткі сваякоў.

Калі ўсё-такі знойдуць перавышэнне выдаткаў над даходамі, то прыйдзецца заплаціць падатак з усёй сумы схаванага ад падаткаабкладанага прыбытку.

Калі казаць груба, крыніца даходу сыходзіць на другі план, галоўнае — выплаціць падатак з перавышэння. А цяпер падаткавікі хочуць спрабаваць высветліць, адкуль даходы, і абкласці падаходным ўсю суму, якую схавалі ад падаткаабкладання. Гэта значыць прыйдзецца заплаціць вялікую суму падатку. У гэтай сітуацыі чалавеку будзе больш выгадна легалізаваць даходы і адразу заплаціць 13%.

Яшчэ адна навіна: калі чалавек, у якога запыталі дэкларацыю аб даходах і выдатках, з’яўляецца заснавальнікам якой-небудзь арганізацыі, то падатковая мае намер браць пад увагу таксама вынікі яе фінансава-гаспадарчай дзейнасці.

Калі гаворка ідзе пра індывідуальнага прадпрымальніка, то па ім падатковая таксама прапануе спаганяць падатак з перавышэння выдаткаў над даходамі, а з першапачаткова атрыманай выручкі. Прасцей кажучы, калі ў чалавека, які зарэгістраваны як ІП, выдаткі за запытаны перыяд перавысяць даходы, то яго папросяць заплаціць падатак з атрыманай выручкі.

У МПЗ удакладняюць, што нязначныя выплачаныя падаткі ад дзейнасці, пры гэтым адсутнасць зняцця наяўных грошай з рахунку, а толькі безнаяўнае расходаванне выручкі працяглы час з боку ІП і адначасовая купля маёмасці кажуць пра тое, што ІП можа хаваць даходы.

 

nn.by