Аўтамабіль — не толькі сродак перамяшчэння, але і небяспечная рэч, ахвярай якой становяцца людзі. На мінулым тыдні з іх удзелам адбылося два буйных дарожна-транспартных здарэння, у якіх адзін чалавек загінуў.
Ахвяра сканала на месцы здарэння…
Страшная трагедыя адбылася 22 кастрычніка а сёмай гадзіне раніцы па вуліцы імя Леніна. Спадарыня Н. рушыла ў бок вуліцы Камбінацкай ад вуліцы Шыннай у складзе групы людзей. Кампанія ішла па боку праезднай часткі. Але для таго, каб абыйсці лужыну, спадарыня выйшла на сярэдзіну дарогі, не звярнуўшы ўвагу на аўтамабіль. Кіроўца “Фальксваген-Гольфа” не заўважыў пешахода, і ў выніку адбыўся наезд. Спадарыня сканала на месцы здарэння.
Па папярэдніх дадзеных кіроўца аўтамабіля быў цвярозым. Абставіны аварыі зараз высвятляюцца.
Нецвярозасць прывяла да сутыкнення трох аўтамабіляў…
А ў нядзелю, 25 кастрычніка, у 15.50 кіроўца аўтамабіля “Фальксваген-Гольф”, 18-гадовы жыхар Жлобінскага раёна сутыкнуўся з “Фордам-Мандэа”.
Як высветлілася, кіроўца “Фальксва?гена” быў у нецвярозым стане. Ён ру?хаў?ся па вуліцы Пралетарскай у на?кі?ру?нку Піянерскай. І на скрыжаванні з Кастрычніцкай не саступіў дарогу “Форду”, кіроўцам якога была спадарыня Ч., 1974 г. н. Пасля сутыкнення “Форд” выляцеў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з яшчэ адным “Фальксваген-Гольфам”, якім кіраваў спадар Д., 1982 г. н.
У выніку ДТЗ 18-гадовы пасажыр “Фальксвагена”, вучань аднаго з бабруйскіх каледжаў, атрымаў раненні. Ён знаходзіцца ў бальніцы.
Яўген ВАСЬКОВІЧ