Домой Общество «Мяжа ля Заслаўя» — у Бабруйску

«Мяжа ля Заслаўя» — у Бабруйску

23 кастрычніка, у пятніцу, у тайм-клубе «13:87» адбудзецца прэзентацыя новай кнігі вядомага беларускага гісторыка, кандыдата гістарычных наук Ігара Мельнікава.

У кнізе «Мяжа ла Заслаўя. 1921-1941 гады» (пра якую «Бабруйскі курьер» пісаў у жніўні) распавядаецца аб савецка-польскай мяжы, пра тое, як жылі людзі ў той перыяд па абодва яе бакі…

У аснову гэтага выдання ляглі невядомыя дакументы, факты, знойдзеныя Мельнікавым ў польскіх, беларускіх і расійскіх архівах.

Мерапрыемства пройдзе ў рамках штотыднёвых курсаў «Мова нанова».

Адзначым, што Ігар Мельнікаў нарадзіўся ў Бабруйску, вучыўся ў СШ № 2.

Адрас, па якім пройдзе прэзентацыя: вул. Савецкая, д. 97/2 (з правага боку ад гасцініцы «Бабруйск).

Пачатак а 18:00.

Уваход — вольны.

Ул. інф.