10 лістапада на курсы «Мова Нанова» ў Бабруйску прыедзе Аліна Высоцкая, навуковая супрацоўніца Віцебскага абласнога краязнаўчага музея з тэмай «Феномен сну ў беларускім фальклоры».
– Што можа быць больш загадкавым за сны? Хіба што космас. Спадзяемся разам з нашымі студэнтамі даведацца, што думалі пра сны нашы продкі, як іх тлумачылі, што пра іх казалі і спявалі, – кажа вядоўца курсаў Алеся Лацінская, – Наогул, падаецца, што гэтая тэма мала даследуецца, і таму мы былі прыемна здзіўленыя, што нехта ўсё ж ёй займаецца.
«Мова Нанова» запрашае ўсіх зацікаўленых далучыцца да заняткаў і зараз павандраваць па свеце сноў нашых продкаў.
Пачатак курсаў: 18.00.
Уваход вольны