Домой Новости Мінімальны заробак ва Украіне са студзеня абгоніць беларускі на 35%

Мінімальны заробак ва Украіне са студзеня абгоніць беларускі на 35%

грывень

Мінімальны заробак ва Украіне цяпер складае 5000 грывень, або 455 рублёў. З новага года мінімальны заробак ва Украіне вырасце да 6000 грывень (545 рублёў).

На наступны год ва Украіне запланаванае яшчэ адно павышэнне мінімальнага заробку — да 6500 грывень (591 рубель) з 1 снежня.

У Беларусі мінімальны заробак складае 375 рублёў. Урад спадзяецца падняць яго да 400 рублёў у 2021 годзе.

Сярэдні заробак ва Украіне ў кастрычніку склаў 438 даляраў, у Беларусі — 497 даляраў. Трэба ўлічваць, што ва Украіне большая доля прыватнага сектара ў эканоміцы, а таксама шэрага рынку, таму зарплата складае меншую долю ў даходах грамадзян. Ва Украіне ў людзей больш даходаў ад уласнасці.

nn.by