Гіём Апалінэр
(УЛАДЗІМІР КАСТРАВІЦКІ*)
Працяг Літаратурнага марафона імя Апалінэра (пачатак –17-га верасня): http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/
Вершы 1911-1918 гг. з пасмяротных зборнікаў (Паслання да Лу)
МАЁ СОНЦА**
І ноччу і днём у мяне ёсьць сонца
Бясконца бясконца
Я кахаю Лу перш
За ўсё паўтарае мой верш
У любы дзень ён гэта
Паўтарае ях рэха
Я кахаю Лу
Маю Лу Лулу
Паглядзі на мяне
Я самотны твой воўк Лу
Не кажы толькі Не
Пакуль ёсць яшчэ шанец
Бо як ведаеш у лёсу
заўсёды свой танец
Адкажы на мой ліст
Паколькі пабачыць
Зможа артылерыст
Цябе толькі ў снах
Ніколі што значыць
Але трэба рабіць гэта хутка
Мая маленькая Лу
Так трэба рабіць усё вельмі хутка
І падысці да гэтага раю я гнутка
Бо па ўсіх чутках па ўсіх чутках
Я пакуль жывы яшчэ Лу
(Au soleil)
Au soleil
J’ai sommeil
Lou je t’aime
Mon poème
Te redit
Ce lundi
Que je t’aime
Lou Loulou
Me regarde
Ce ptit loup
Se hasarde
À venir
Voir courir
Sur ma lettre
Le crayon
Voudrais être
Un rayon
Qui visite
Mon ptit Lou
Vite vite
Je te quitte
Et vais vite
Sur Loulou
*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.
**Верш напісаны 19 красавіка 1915 года
Апублікаваны пасля смерці Апалінэра, у зборніку «Вершы для Лу» (1947).
На беларускую мову раней не перакладаўся.