Домой В стране Лявон Вольскі: «Вось што мы атрымалі за 26 гадоў – дык гэта...

Лявон Вольскі: «Вось што мы атрымалі за 26 гадоў – дык гэта кожны па аўтазаку!»

«Вось што мы атрымалі за 26 гадоў – дык гэта кожны па аўтазаку! Кожны. Па аўтазаку.

У кагосьці аўтазак камфортны – некалькі пакояў, добры сучасны дызайн. У іншага – аднапакаёвы без выгодаў.

Сярод некалькіх мільёнаў аўтазакаў, ведаеце, розныя трапляюцца. Ёсьць такія, што з выгляду і не аўтазак, і ты сам, нібыта, ім кіруеш, але ня трэба сябе падманваць.

Усё адно гэта аўтазак. Сёньня ён чысты, сьветлы, сонечны, але няма гарантыі, што заўтра не ператворыцца ў звычайны змрочны закратаваны бокс.

Я бачыў такія мэтамарфозы, і не аднойчы. Вось перасоўваемся мы ў гэтых аўтазаках па сваіх гарадах, мястэчках і вёсках. І ўвесь час мы нешта павінныя. Мусім даказваць, што мы не дармаеды, што своечасова за ўсё неабходнае заплацілі, што мы любім свой уласны аўтазак – малую радзіму, і адзін вялікі прыўкрасны стабільны сільны і працьвятаюшчы агульны аўтазак.

Яго яшчэ нашыя начальнікі называюць так прыгожа… Дай Бог памяці, нешта вылецела з галавы… Ну, так прыгожа, велічна называюць… А! Вось, успомніў: «государство для народа» – напісаў музыкант у сваім фэйсбуку.

 

NN.by
https://nashaniva.by/