Домой Общество КАМІТЭТ АБАРОНЫ ЖУРНАЛІСТАЎ ЗАКЛІКАЕ БЕЛАРУСКІЯ ЎЛАДЫ СПЫНІЦЬ ПЕРАСЛЕД ЖУРНАЛІСТАЎ

КАМІТЭТ АБАРОНЫ ЖУРНАЛІСТАЎ ЗАКЛІКАЕ БЕЛАРУСКІЯ ЎЛАДЫ СПЫНІЦЬ ПЕРАСЛЕД ЖУРНАЛІСТАЎ

«Беларускія ўлады павінны тэрмінова спыніць пераслед незалежных сродкаў масавай інфармацыі за іх крытычныя рэпартажы пра выбух у мінскім метро», — гаворыцца ў заяве Камітэту.

Камітэт абароны журналістаў (CPJ) канстатуе кампанію запалохвання, якую распачалі Міністэрства інфармацыі, Генеральная пракуратура і КДБ Беларусі ў дачыненні да апазіцыйных медыя, якія крытычна ацэньвалі афіцыйнае расследаванне трагедыі на станцыі «Кастрычніцкая» ў Мінску 11 красавіка 2011 года.

У сваё заяве CPJ спасылаецца на маніторынгі БАЖ, паводле якіх прадстаўнікі як мінімум 5-і незалежных выданняў, сярод якіх «Народная воля», «Салідарнасць», «Бобруйский курьер», «Наша ніва», «Вольны горад», былі абвінавачаныя беларускімі ўладамі ў публіцкацыі непраўдзівай інфармацыі і дыскрэдытацыі ўладаў.

CPJ — незалежная, некамерцыйная арганізацыя, якая знаходзіцца ў Нью-Ёрку і спецыялізуецца на абароне свабоды прэсы ва ўсім свеце.

Прэс-служба ГА «БАЖ»