Калтыгін і вучні…

Калтыгін і вучні
Калтыгін і вучні.
Калтыгін і вучні..
Калтыгін і вучні!
Арт Вучпрацэс

httpv://www.youtube.com/watch?v=embed/Z_X5GKXv9sQ

…прадставілі ў гарадской выставачнай зале керамічныя творы за апошнія восем гадоў

7 траўня ў гарадской выставачнай зале адкрылася выстава з незвычайнай назвай «Арт- Вучпрацэс». На ёй прадстаўлены керамічныя работы вядомага мастака і скульптара, кіраўніка бабруйскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў Валерыя Калтыгіна і яго вучняў.

Арганізатар і кіраўнік Міжнароднага пленэра «Арт -Жыжаль» Валерый Калтыгін таксама выкладае ў Бабруйскай дзіцячай мастацкай школе на адкрытым там 10 гадоў таму аддзяленні керамікі. І ў экспазіцыі, якая размесцілася ў выставачнай зале, прадстаўлены творы самога Валерыя Аркадзьевіча, разам з лепшымі керамічнымі работамі яго вучняў, сабранымі за апошнія восем гадоў. Вучнёўскія работы выконваліся па заданнях майстра. На выставе можна ўбачыць арыгінальныя тварэння з гліны і шамота, выкананыя як у плоскасці, так і ў аб’ёме.

Химчистка ковров Бобруйск

На адкрыцці выставы выступілі дырэктар Дзіцячай мастацкай школы Марына Арасланава, галоўны захавальнік Бабруйскага мастацкага музея Валянціна Аўчынікава і Валерый Калтыгін. Дагэтуль экспазіцыя была прадстаўлена ў Менску і Магілёве. У Бабруйску выстава «Арт- Вучпрацэс» будзе экспанавацца да 15 чэрвеня.

Антон Пуціла

Фото Віктара Масаловіча

Бобруйск. Автосервис
Памятники
Вам также могут понравиться
BE EN RU