Домой В стране Інфляцыя па выніках года складзе 6—7%, але ва ўрадзе гэта лічаць дасягненнем

Інфляцыя па выніках года складзе 6—7%, але ва ўрадзе гэта лічаць дасягненнем

Інфляцыя ў Беларусі па выніках 2020 года складзецца ў межах 6-7%. Такі прагноз зрабіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на БТ, паведамляе БелТА.

Галоўчанка звярнуў увагу, што гэты паказчык большы за мэтавыя 5%. «Але я лічу, у цяперашніх умовах гэта не столькі недапрацоўка, колькі, можа быць, нават дасягненне, што ўдалося не выпусціць (інфляцыю) у больш высокі калідор», — адзначыў ён.

Прэм’ер-міністр таксама распавёў, што пералік сацыяльна значных тавараў у 2021 годзе будзе пашыраны, у гэтым спісе будзе больш за 70 пазіцый. «Гэта тыя тавары, па якіх насельніцтва адчувае на сабе рост цэн», — удакладніў Галоўчанка.

Разам з тым, ва ўрадзе ўсведамляюць, што калі ўсталяваць цэны, па якіх нявыгадна прадаваць тавар, то прадукт знікне з рынку. «Урад будзе ўсімі рынкавымі спосабамі рэгуляваць, каб не дапусціць неабгрунтаванага росту цэн на гэтыя пазіцыі», — сказаў кіраўнік урада.

nn.by