Домой Общество Гнёзды буслоў

Гнёзды буслоў

У Бабруйскім раёне не паважаюць адзін з сімвалаў Беларусі.

Фермер Уладзімер Семашка рухаўся 11 красавіка на машыне па сваёй вёсцы (Іванаўка, Бабруйскі раён) і заўважыў на дарозе скупнасць людзей і транспарта.

Спыніўшыся, высвятліў, што працаўнікі прадпрыемства «Бабруйскія раёныя электрычныя сеткі» разбураюць гнёзды буслоў. Некалькі гнёздаў ўжо было разбурана, а тут цалкам не паспелі — толькі напалову.

Разам з астатнімі жыхарамі вёскі яны перашкодзілі варварству і выклікалі міліцыю, таму што палічылі, што ніякай аб’ектыўнай неабходнасці ў разбурэнні не было.

Камунальшчыкі рэціраваліся…

Далей фермер напісаў лісты ў розныя інстанцыі, але атрымаў сапраўдныя адпіскі, ці адказы, што адпаведныя тэрміны дэмантажа (да 15 красавіка) выкананы, таму гэта законна. А на асноўны аргумент Семашкі, што кабель паўсюдна ў месцах разбурэння ізаляваны, таму аб’ектыўнай неабходнасці ў такіх дзеяннях не было, — ніхто ўвагі не звярнуў.

Антон Пуціла