Экспрэс-апытанне: Ці бываюць несправядлівымі настаўнікі?
Вольга, 30 год, работніца зеленгаса
Ірына, 34 гады, інжынер
Галіна Мікалаеўна, 41 год, хатняя гаспадыня
Ліка, 17 год, вучаніца
Аня, 19 год, вучаніца
Днямі ў прэсе з’явілася інфармацыя аб тым, што завуч адной з пінскіх школ абвінавачваецца ў збіванні вучня. У сувязі з гэтым мы спыталі ў бабруйчан, ці сутыкаліся яны ў сваім жыцці з выпадкамі гвалту ці з несправядлівасцю з боку настаўнікаў.
Вольга, 30 год, работніца зеленгаса:
— Бывалі прыдзіркі. Аднак часцей за ўсё — па “справе”: дзеці па калідору бегаюць, парушаюць дыс-ціпліну. У настаўніка адна з галоўных мэт — выхаванне дзяцей. З тых дзяцей, каго б’юць, потым вырастаюць вар’яты…
Ірына, 34 гады, інжынер:
— Не прыходзілася. Настаўнікаў, якія крыў-дзяць, збіваюць дзяцей, я не паважаю. Трэба трымаць сябе ў руках у любых сітуацыях. Калі што не так, дык у любы момант можна выклікаць бацькоў у школу… Карацей кажучы, усё можна вырашыць мірным шляхам.
Галіна Мікалаеўна, 41 год, хатняя гаспадыня:
— Бачыла неяк, як адна настаўніца выбягала з кабінета і адрасавала ў бок дзяцей занадта непрыгожыя выразы. Гэта, на мой погляд, не правільна. Хто дае ім права звяртацца такім чынам да дзяцей?
Ліка, 17 год, вучаніца:
— Так. Неаб’ектыўна ацэньваюць веды, лезуць у асабістае жыццё, крытыкуюць форму адзення, хаця я апранаюся па школьных нормах. Аднак, у асноўным, настаўнікі добрыя, “злачынцы” трапляюцца зрэдку.
Аня, 19 год, вучаніца:
— Не сутыкалася. Але настаўнікі не маюць аніякага права крыўдзіць, а тым больш, збіваць сваіх вучняў. У кожнага чалавека ёсць свае правы і абавязкі, і, на мой погляд, трэба іх прытрымлівацца.
Апытваў Яўген ВАСЬКОВІЧ. Фота аўтара