Домой Культура Дзевятага сакавіка — літаратурны вечар Андрэя Хадановіча

Дзевятага сакавіка — літаратурны вечар Андрэя Хадановіча

Адзін з самых вядомых і таленавітых беларускіх паэтаў выступіць перад бабруйчанамі 9-га сакавіка 2015 г.

Аўтар пачытае як ужо апублікаваныя вершы з кнігі «Дэжа вю. Перавыбранае», так і новыя тэксты з будучай кнігі.

У межах сустрэчы таксама адбудзецца прэзентацыя дыску «Муры. Андрэй Хадановіч спявае Яцка Качмарскага».

Андрэй Хадановіч — старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра (незалежнай пісьменніцкай арганізацыі), філолаг, спецыяліст па французскай літаратуры, паэт, перакладчык, арганізатар літаратурных фестываляў…

У літаратара выйшла шэсць кніг паэзіі. Вершы перакладаліся на рускую, польскую, англійскую, латышская, літоўскую, нямецкую, славацкую мовы.

Стыль чытання вершаў Хадановічам, стыль яго зносін з аўдыторыяй адрозніваюцца адкрытасцю і артыстызмам.

Адрас: вул. Кастрычніцкая, 173-а (з іншага боку дома, ля ўваходу шыльда «Камп’ютэрныя курсы».)

Пачатак у 18.00.

Уваход — вольны.

Соб. инф.