
35-гадовы мінчук Павел Банькоўскі, які 22 студзеня падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці 22 студзеня, застаецца ў вельмі цяжкім стане, – піша «НН».
Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя:
«Стан пацярпелага на плошчы Незалежнасці чалавека-па-ранейшаму вельмі цяжкі. Ён знаходзіцца ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры ў Бальніцы хуткай дапамогі. Дактары дыягнаставалі ў яго апёкі рознай ступені цяжкасці — да 72%. Праводзяцца ўсе неабходныя мерапрыемствы па лячэнні».
«Наша Ніва» пацікавілася ў былой жонкі Паўла, які прагноз даюць дактары.
«Ён у крытычным стане, у штучнай коме. Мы верым у цуд. Але дактары даюць 1 працэнт», — паведаміла жанчына.