Чысты Байнэт
Не так даўно ў Мінску дабыўся круглы стол на тэму «Чысты Байнэт». У мерапрыемстве прынялі ўдзел прдстаўнікі шэрагу беларускіх папяровых выданняў (у тым ліку і я) і так званых новых медыяў.
Падчас круглага стала перад калегамі выступілі Аляксандр Класкоўскі («Профі ў Байнэце. Праблемы выкарыстання кантэнту«), Юры Зісер («Адказнасць інтэрнэт-бізнэсу за чысціню Байнэту«), Паўлюк Быкоўскі («Благасфера як квазімедыйная сфера«), Андрэй Бастунец («Інтэрнэт: Рэгуляванне, самарэгуляванне ці адсутнасць рэгулявання«), Юры Сідун ды іншыя.
Падчас гэтай мініканферэнцыі былі вызначаны некаторыя аспекты рэгулявання правоў аўтараў сярод некаторых беларускіх сайтаў, і прапанаваны ідэі для афармлення нейкіх сумленных абавязкаў сярод медыяў.
На пачатку круглага стала ўсіх парадваў прадстаўнік Міністэрства Інфармацыі, які абвестіў тое, што абавязковаў рэгістраці інтэрнэт-СМІ не будзе. Гэтай фразай ён зарабіў для сябе і МІРБ шэраг апладысментаў.
Арганізатарамі кампаніі быў прэзентаваны сайт «Кампанія «Чысты Байнэт», дзе кожны жадаючы можа аставіць сваю прапанову, ці падтрымаць кампанію. Усім раю пайсці па спасылцы, падумаць і, магчыма, што-небудзь прапанаваць. Таксама раю падтрымаць кампанію. Сайт «Бобруйский курьер»: портал городской газеты» і газета «Бобруйский курьер» падтрымліваюць кампанію!