Домой В стране Чуткі пра затрыманне Румаса не падцвердзіліся

Чуткі пра затрыманне Румаса не падцвердзіліся

румаса

Па інтэрнэце другі дзень гуляюць чуткі пра затрыманне былога прэм’ер-міністра Сяргея Румаса. Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі не было.

«Наша Ніва» дазванілася да жонкі Сяргея Румаса, Жанны Румас.

— У інтэрнэце пішуць рознае пра вашага мужа, як нам на гэта рэагаваць?

— Мне тое, што пішуць, невядома. Я не валодаю такой інфармацыяй…

— Дык а ваш муж дзе?

— Я не ведаю, дома яго няма.

— Калі яго не стала дома?

— Дома яго няма, хлопцы. Я пакуль не буду даваць ніякіх каментароў. Давайце я сама разбяруся.

«Наша Ніва» паспрабавала разабрацца ў сутнасці таго, што адбываецца.

Найперш, па нашай інфармацыі, Сяргей Румас на волі і знаходзіцца ў адной з заходніх краін, дзе жывуць яго старэйшыя сыны (адзін у Італіі, другі ў Брытаніі)/ Ён паехаў на дзень народзінаў і яшчэ не вяртаўся ў Беларусь.

Адкуль тады могуць паўзці чуткі аб затрыманні?

Як вядома «Нашай Ніве», учора шэраг банкіраў выклікалі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў. Пасля допытаў выйшлі на свабоду не ўсе.

Па непацверджанай пакуль інфармацыі, затрыманы былы старшыня праўлення «Белінвестбанка» Генадзь Сысоеў — блізкі сябра Румаса. Разам яны ішлі і па працы, і па жыцці. Сысоеў некалі быў намеснікам Румаса ў «Белаграпрамбанку». Апошнім часам узначальваў праблемны «Барысаўдрэў».

Румас асабіста паручаўся за таго ў складаныя моманты жыцця, калі Сысоева знялі з пасады кіраўніка «Белінвестбанка» і ледзь не пасадзілі.

Выглядае, што прычынай лютаўскіх падзей стаў яшчэ адзін блізкі Румасу чалавек — бізнэсмен Ігар Чарняўскі. Ён кіраўнік і сузаснавальнік Тураўскага малочнага камбіната (Тураў — малая радзіма Румаса). Гэты камбінат пабудавалі літаральна ў чыстым полі. Першую прадукцыю — сыры, — ён выпусціў у 2013-м.

Наколькі вядома «Нашай Ніве», сэнс прэтэнзій кантралёраў у тым, што прадпрыемства прыватнай формы ўласнасці з парай фізічных асобаў у якасці заснавальнікаў будавалася і паўставала за дзяржаўныя грошы. У тым ліку за грошы «Белаграпрамбанка» ў часы, калі ім кіраваў Румас.

«У Тураўскага камбіната было некалькі дзяржаўных крэдытораў. Яго ўпісалі ў адпаведную дзяржпраграму «развіцця прыпяцкага Палесся». Не ведаю, ці быў ільготным працэнт карыстання крэдытам. Iмаверна, калі дзяржава раптам успомніла», — кажа абазнаная крыніцы. 

румаса

Ці ёсць тут палітычны складнік? Знаёмыя з сітуацыяй кажуць, што калі векапомнае фота сямейнай пары Румасаў на фоне пратэстаў і паўплывала на развіццё гісторыі, то толькі ўскосна/ Vаўляў, яшчэ вясной 2020-га Дзяржкантроль пачынаў актыўна цікавіцца гісторыямі з малочным заводам і дрэваапрацоўкай.

 

Па матэрыялах nn.by
Фото на главной странице: tut.by