Чэсныя і нячэсныя
Неяк так зараз пядзяляюць беларускіх журналістаў — Чэсныя і Нячэсныя.
Вось як улады бачаць гэтыя тыпы:
ЧЭСНЫ:
- працуе ў дзяржаўнай газеце
- піша пра ўлады добра
- піша пра замежжа дрэнна
- любіць Расію за крэдыты (калі даюць)
- не любіць Расію за крэдыты (калі не даюць)
- не адпачывае ў Еўропе
- любіць Венесуэллу
- піша пра апазіцыю толькі дэструкціў
НЯЧЭСНЫ
- працуе ў недзяржаўнай прэсе, ці фрылансэр
- піша пра ўлады праўду
- піша пра замежжа праўду
- піша пра Расію праўду
- адпачывае дзе жадае і дазваляюць грошы
—————————
Як павінна быць (на мой погляд):
ЧЭСНЫ
- працую там, дзе жадае
- піша пра ўлады праўду
- піша пра замежжа праўду
- піша пра Расію праўду
- адпачывае дзе жадае і дазваляюць грошы
НЯЧЭСНЫ
- піша пра ўлады ТОЛЬКІ добра
- залежыць ад кіраўніцтва
- піша пра апазіцыю толькі дэструкціў
- піша пра замежжа ТОЛЬКІ дрэнна
- любіць Венесуэллу