Цана на газ для Беларусі ў другім квартале 2008 года складзе 128
долараў за тысячу кубаметраў. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік
кіраўніка Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Расіі Андрэй
Белавусаў 21 сакавіка ў Мінску.
«Цана будзе 128 долараў», —
сказаў ён і зазначыў, што на пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай
дзяржавы гэтая тэма не абмяркоўвалася.
Паводле слоў
А.Белавусава, названая сума адпавядае ўстаноўленай формуле разліку цаны
на пастаўкі расійскага газу ў Беларусь. На першы квартал 2008 года цана
за расійскі газ для Беларусі была ўстаноўлена ў 119 долараў за тысячу
кубаметраў. «Цана на пастаўкі расійскага газу ў Беларусь у рамках
формулы будзе нязменнай», — падкрэсліў А.Белавусаў.