Большасць апытаных бабруйчан прызнаюцца, што ўжываюць наркотыкі рэгулярна і для іх гэта добрая альтэрнатыва алкаголю.
Таксама жыхары горада адзначаюць, што росквіт наркаспажывання між іншага звязаны з цяжкай сацыяльна-эканамічнай сітуацыяй.
Апытанне бабруйчан праводзіла мясцовая прэса.
Дарэчы, пераважная большасць распаўсюджвальнікаў наркотыкаў — беспрацоўныя мужчыны каля 30-гадовага ўзросту. Найбольшай папулярнасцю ў моладзі карыстаецца марыхуана. Папулярны і метамфітамін.
Адзначым, што толькі на гэтым тыдні ў Бабруйску распачалі адразу некалькі крымінальных спраў на дылераў.
Алесь Васько, ERB