Домой В стране БАЖ патрабуе неадкладнага вызвалення Ягора Марціновіча!

БАЖ патрабуе неадкладнага вызвалення Ягора Марціновіча!

Заява ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

23 верасня галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч быў затрыманы па падазрэнні ў паклёпе ў матэрыяле, дзе згадваецца намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі Аляксандр Барсукоў. У кватэры журналіста прайшоў ператрус.

Ягор Марціновіч змешчаны ў ізалятар на трое сутак.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выступае за дэкрыміналізацыю дыфамацыі ў прынцыпе.

У крымінальным пераследзе Ягора Марціновіча (з прыцягненнем да гэтага пераследу супрацоўнікаў сілавых структур) мы бачым таксама праявы цэнзуры і злоўжыванне прававымі нормамі для абмежавання свабоды слова.

Мы патрабуем неадкладнага вызвалення Ягора Марціновіча і спынення крымінальнага пераследу!

 

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
https://baj.by/be/