Домой Общество Бабруйскі Клуб жаночага лідэрства абвяшчае конкурс малюнкаў

Бабруйскі Клуб жаночага лідэрства абвяшчае конкурс малюнкаў

бабруйскі Клуб жаночага лідэрства абвяшчае конкурс малюнкаўМы не можам змяніць становішча з Covid-19, але можам змяніць стаўленне да яго. Рацыянальны і аб’ектыўны падыход да праблемаў, выканання мераў бяспекі, гэта тое, што цяпер неабходна. Гэта магчыма зрабіць праз прызму гумару. Пандэмія міне рана ці позна, але свет поўніцца й іншымі глабальнымі катаклізмамі. Важна правільна на тое рэагаваць.

З гэтай прычыны бабруйскі Клуб жаночага лідэрства пры падтрымцы кампаніі «Зробім лепш» праводзіць конкурс «З гумарам і без панікі». Мы збіраемся зладзіць анлайн выставу работ на тэму пандэміі каронавірусу. Ключавой умовай з’яўляецца гумарыстычны падтэкст візуальных твораў. Для нас важна, каб людзі не журыліся ў сувязі з абстаноўкай, якая стварылася, бо на дадзены момант Беларусь з’яўляецца адным з лідэраў у Еўропе па распаўсюдзе Covid-19.

Умовы конкурсу:

Прымаюцца замалёўкі, калажы, шаржы, матыватары, інфаграфікі і ўсё, што можа быць намалявана ці складзена з малюнкаў, на тэму пандэміі Covid-19; а таксама прымаюцца вашыя фота. Апошні тэрмін падачы малюнкаў і фота — 7 ліпеня. У якасці прыза пераможца атрымае аплату сувязі. Свае творы дасылайце на электронную скрыню humor.nopanic@gmail.com.

Пасля правядзення выставы мы збіраемся выдаць каталог, у які ўвойдуць усе прысланыя работы, і буклет аб праведзеным конкурсе. Гэта дапаможа распаўсюдзіць нашую ініцыятыву аб творчых людзях і жаданні беларусаў радавацца нават у самую цяжкую хвіліну.