Дзеці, якія жывуць у дамах-інтэрнатах — пакутнікі грамадства. У іх мала радасных момантаў у жыцці, і калі ім хтосьці робіць прыемны падарунак, то гэта сапраўднае шчасце для маленькіх «пакутнікаў».
22 снежня спецшкола-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, з цяжкасцямі ў навучэнні атрымала падарункі ад прадстаўнікоў прад-прыемстваў, грамад-скіх арганізацый, супра-цоўнікаў міліцыі і ўзброеных сілаў Беларусі. Яны прывезлі з сабой разнастайныя падарункі — тэлевізар, DVD (Упраўленне ўнутраных спраў Магілёўскай воб-ласці), абагравальнік (вайсковыя часткі № 67680 і 20392), акустычныя калонкі («Регион-Продукт»), хлопчыку-інваліду Аляксандру Грышчанка пералічылі грошы на дабрачынны рахунак (сець рэстаранаў «Трактир»), электронны імбрык (РУП «Бабруйскі цэнтр СМС»), салодкія ласункі.
— Нам вельмі прыемна атрымліваць гэтыя падарункі, — адзначыла дырэктар інтэрната спадарыня Вольга Пярвушына. — Яны вельмі патрэбны нам. Абагравальнік прынясе нам цяпло, тэлевізар і DVD — радасць дзецям, ну і, канешне, ласункі, якія будуць адразу з’едзены.
Пасля выступлення спадарыні Вольгі распачалося прадстаўленне, якое было падрыхтавана вучнямі інтэрната. Пасля казкі дзеці пачалі вадзіць вакол елкі карагод. А потым накіраваліся ў сталоўку на салодкі стол.