Бабруйскую журналістку і лідарку мясцовай суполкі Беларускай асацыяцыі журналістаў Марыну Маўчанаву спрабавалі выклікаць у міліцыю з нагоды нейкіх графіці ў горадзе.
Раніцай журналістцы патэлефанаваў чалавек, якія назваўся супрацоўнікам Крымінальнага вышуку, і запрашаў журналістку прыйсці ў міліцыю без позвы для допыту па факце з’яўлення ў горадзе нейкіх «антыпрэзідэнцкіх графіці».
Маўляў, Марыну выклікаюць, бо раней яна «трапляла ў поле зроку міліцыі». Марына адмовілася ісці на допыт без позвы.
Ул. інф.