Сваё вiдэаўвасабленне атрымала песня «Хадзiла галота» вядомай каманды «Re1ikt» з альбома «Лекавыя травы». Клiп зняты ў стылi фэнтэзi ў лясах пад Бабруйскам.
Аўтаркай сцэнару і рэжысэркай вiдэа выступiла выкладчыца курсаў «Мова нанова» у Бабруйску Алеся Лацiнская, апэратарам i мантажыстам – Сяржук Лацінскі.
Галоўныя ролi выканалі Ганна Лукашык, Зьміцер Шапялевіч ды Яўген Лісоўскі.
«Мы даўно сябруем з гуртом «Re1ikt», і нават ладзілі пару канцэртаў у Бабруйску з іх удзелам. Яны вельмі прыемныя людзі, таму наш кліп – своеасаблівы камплімент ім.
Здымкі праходзілі ў лесе пад Бабіна, у Глушы, а таксама ў Бабруйску. Ідэя кліпа напэўна, у тым, што ўнутраны свет чалавека – гэта загадка», – гаворыць Алеся Лацiнская.
Музыкi ўпадабалі відэа і прызналі яго за афіцыйнае. Прэзэнтаваць кліп публіцы яны мяркуюць на сваім бліжэйшым канцэрце 25 верасьня ў менскім TNT Rock Club.
Вiкторыя Вiнаградава