Домой Культура «Арт-Жыжаль» наблізіўся да экватару

«Арт-Жыжаль» наблізіўся да экватару






У пленэры бяруць удзел 25 керамістаў з дзевяці краін свету: Беларусі, Азербайджана, Венесуэлы, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расеі і Украіны.

На базе адпачынку ААТ «Фандок» Вярбкі працягвае сваю працу 10-ы Міжнародны пленэр па кераміцы «Арт-Жыжаль». Бліжэй да экватару юбілейнага пленэру наша здымачная группа наведала мастакоў, каб зрабіць фота- і відэарэпартаж адтуль. На нашы пытанні адказалі кіраўнік «Арт-Жыжаля», старшыня Бабруйскай арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Валерый Калтыгін, керамісты Рамунія Прэнскевічуте (Літва) і Мір-Теймур Мамедаў (Азербайджан).

Пленэр па ўжо традыцыйнай тэме «Скульптура ў прасторы інтэр’ера» працягнецца да восьмага жніўня і скончыцца выніковай выставай «Круг агню» ў выставачнай зале мастацкага музея імя Рыгора Паплаўскага.

Антон ПУЦІЛА
Фота Наталлі ШОБІНАЙ