Гіём Апалінэр
(УЛАДЗІМІР КАСТРАВІЦКІ*)
Бестыярыюм, або картэж Арфея
Пачатак: http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya- giyoma-apalinera/

АРФЕЙ
Паглядзіце на гэтае войска,
Сто вачэй у ім, тысяча ног.
Калаўроткі, кляшчы… ўсё свет боскі,
Нат мікробы, што Бог нам збярог, –
Больш выдатныя й больш у іх цуду,
Чым я ведаю, ці дзе здабуду.
Orphée
Regardez cette troupe infecte
Aux mille pattes, au cent yeux:
Rotifères, cirons, insectes
Et microbes plus merveilleux
Que les sept merveilles du monde
Et le palais de Rosemonde!
*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.