Домой Общество «Arche» — пад пагрозай закрыцця!

«Arche» — пад пагрозай закрыцця!

Дэпартамент фінансавых расследаванняў вядзе паглыбленую праверку гаспадарчай дзейнасці часопіса.
Рахунак выдання заблакаваны, і яно не можа друкавацца.
Беларускае тэлебачанне пачало кампанію шальмавання часопіса і яго аўтараў, агучваючы падазрэнні ў «экстрэмізме» і кажучы пра магчымае «скасаванне ліцэнзіі».
«Arche-Пачатак» — беларускамоўнае інтэлектуальнае выданне еўрапейскага ўзроўню, на старонках якога друкуюцца перадусім навуковыя і навукова-папулярныя тэксты. Гэты часопіс робіць гонар беларускай журналістыцы і ўсёй нацыянальнай культуры.
Заклікаем усіх людзей добрай волі праявіць салідарнасць з «ARCHE»!

ЧЫМ ВЫ МОЖАЦЕ ДАПАМАГЧЫ?

— Накіраваць ліст у Дэпартамент фінансавых расследаванняў з просьбай разблакаваць рахунак «Arche-Пачатак» і даць часопісу магчымасць трапляць да чытача (Адрас: 220004, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 17. Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю РБ, дырэктар Дэпартамента — Вярэмка Рыгор Іванавіч).

— Звярнуцца да кіраўніцтва БТ з патрабаваннем спыніць бяздоказныя публічныя абвінавачанні на адрас часопіса і яго аўтараў (Адрас: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9. Белтэлерадыёкампанія, старшыня — Давыдзька Генадзь Браніслававіч).

— Звярнуцца да Міністэрства інфармацыі з просьбай зрабіць захады па недапушчэнні абмежавання дзейнасці часопіса «Arche» (Адрас: 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, міністр Праляскоўскі Алег Вітольдавіч).

— Накіраваць ліст у Адміністрацыю Прэзідэнта з выказваннем занепакоенасці сітуацыйяй вакол «Arche-Пачатак» і заклікам паспрыяць захаванню часопіса. (Адрас: 220016, г. Мінск, вул. К. Маркса, 38).

— Даслаць ліст падтрымкі ў саму рэдакцыю часопіса (Адрас: 220053, г. Мінск, вул. Нававіленская, 24-1А, пакой 2П).

Абаронім сваё!