Домой Общество АГП ЗАПРАШАЕ НА ВЕЧАРЫНУ

АГП ЗАПРАШАЕ НА ВЕЧАРЫНУ

25 красавіка Бабруйская раённая арганізацыя АГП ладзіць вечарыну, прысвечаную 25- угодкам з дня катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Актывісты партыі зробяць невялікі даклад пра наступствы катастрофы. Плануецца таксама правесці круглы стол з удзелам прадстаўнікоў МЧС, УЗ «Бабруйскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі», Бабруйскай цэнтральнай бальніцы.

Вечарына адбудзецца у офісе Бабруйскай гарадской арганізацыі АГП па адрасу: вул. Кастрычніцкая, 173-А, (кампутарныя курсы) а 18-ай гадзіне.