У Гарадской выставачнай зале пятага снежня адбылося адкрыццё персанальнай выставы галоўнага мастака тэатра драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча Валерыя Навакоўскага.
Экспазіцыя прымеркавана да Міжнароднага фестывалю нацыянальнай драматургіі, які днямі праходзіў у нашым горадзе і да 55-годдзя з дня нараджэння самога аўтара.
На выставе прадстаўлены эскізы дэкарацый да п’ес і тэатральных пастановак. Такіх, напрыклад, як эскіз дэкарацый да спектаклю “Бабруйскі кацёл” (Н. Манохін), 2004 года. Аматары мастацтва пабачаць шмат разнастайнай сцэнаграфіі, плакатаў, малюнкаў й твораў жывапісу, усяго больш за пяцьдзесят прац.
Выстава працягнецца да 14 снежня.
Валерый Навакоўскі нарадзіўся ў Прыкарпацці, жыў і працаваў у расійскім Котласе. А ў 1989 годзе пераехаў у Бабруйск, дзе працаваў мастацкім пастаноўшчыкам у тэатры.