Домой В стране Ад каранавіруса памёр першы прэм’ер-міністр незалежнай Беларусі Вячаслаў Кебіч

Ад каранавіруса памёр першы прэм’ер-міністр незалежнай Беларусі Вячаслаў Кебіч

кебіч
Вячаслаў Кебіч, фота: Tut.by

Ураніцы 9 снежня памёр першы прэм’ер-міністр незалежнай Беларусі Вячаслаў Кебіч. Яму было 84 гады.

26 лістапада Кебіч захварэў на каранавірус, знаходзіўся ў бальніцы. Інфармацыі пра пахаванне пакуль няма.

Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў сын Вячаслава Кебіча.

Вячаслаў Францавіч Кебіч нарадзіўся 10 чэрвеня 1936 года на Валожыншчыне.

Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут. Быў дырэктарам Мінскага станкабудаўнічага завода імя Кірава,другім сакратаром Мінскага гарадскога камітэта, а затым абласнога камітэта КПБ.

У 1985-1990-х — намеснік старшыні Савета Міністраў БССР — старшыня Дзяржплана БССР. У 1990-1994 гадах — старшыня Саўміна БССР і незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Прайграў прэзідэнцкія выбары Лукашэнку летам 1994 года. Сышоў у адстаўку 21 ліпеня 1994 года.

Адметна, што 8 снежня 1991 года разам са Станіславам Шушкевічам ад імя Беларусі падпісаў Белавежскае пагадненне аб ліквідацыі СССР.

nn.by