Домой В стране 70 тысяч чалавек выйшлі на мітынг у падтрымку Ціханоўскай у Мінску   

70 тысяч чалавек выйшлі на мітынг у падтрымку Ціханоўскай у Мінску   

Фота: nn.by

Праваабаронцы лічылі ўдзельнікаў па галавах. З 17:30 да 20:30 на мітынг у парк Дружбы Народаў праз турнікеты прыйшло не менш за 63 000 чалавек. Яшчэ некалькі тысяч слухалі прамовы з-за агароджы. Гэта ўдвая больш, чым сабралася на Плошчы ў 2010 годзе. Гэта робіць мітынг 30 ліпеня найбольшым у Беларусі ад 1991 года.

Пікавая колькасць удзельнікаў была падчас выступлення Святланы Ціханоўскай.

Ціханоўская набралася досведу і ператварылася ў сапраўднага яскравага трыбуна. Мітынг завяршыўся выкананнем песні «Стены» («Муры»). Пад канец людзі запалілі ліхтарыкі на тэлефонах.

На канцэрце, акрамя Ціханоўскай, Калеснікавай і Цапкала, выступілі: жонка зняволенага Паўла Севярынца Вольга, блогерка-спявачка Лера Яскевіч, удзельнікі «Еўрабачання» Litesound, вядучы Артэміс Ахпаш, які сышоў з дзяржаўнага тэлебачання,:B:N: — гэта класіка андэграўнднага беларускамоўнага року.

Падтрымаць Ціханоўскую прышлі таксама PyLai, Loudscage, Alexander Kiss, Сяргей Kosmas, Павел Касцевіч.

30 ліпеня дзяржсакратар Рады бяспекі Андрэй Раўкоў заявіў пра пагрозу правакацый з боку расійскіх баевікоў. Ціханоўская ў сваю чаргу сказала, што ўсе запланаваныя мерапрыемствы яе штаба будуць праходзіць у планавым рэжыме. Аднак будуць узмоцненыя меры бяспекі. У прыватнасці, вакол зоны канцэрта стаяць рамкі з металашукальнікамі.

Як праходзіў мітынг-канцэрт — ў  анлайне «НН».

 

https://nn.by/