Домой Общество 111 кандыдатаў патрабуюць вызвалення палітвязняў

111 кандыдатаў патрабуюць вызвалення палітвязняў

111 кандыдатаў патрабуюць вызвалення палітвязняў111 кандыдатаў патрабуюць вызвалення палітвязняў

У дзень, калі чарговы прысуд Змітру Дашкевічу уступіў у «законую сілу», 111 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, што прадстаўляюць розныя дэмакратычныя партыі і рухі, аб’ядналіся ў абароне Дашкевіча і іншых беларускіх палітвязняў. У спісе падтрымаўшых адмысловую заяву прысутнічаюць кандыдаты ад БНФ, «Гавары праўду», «Справядлівага свету», АГП, аркамітэта па стварэнні БСДП (НГ).

28 жніўня 2012 года лідар «Маладога фронту», вязень сумлення Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на год пазбаўлення свабоды быццам бы «за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Арыштаваны 18 снежня, напярэдадні дня галасавання прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, ён быў прыгавораны да двух гадоў калоніі строгага рэжыму на падставе лжэсведчання нібыта пацярпелых. У іх ролі паўсталі раней судзімыя міліцэйскія правакатары.

Непавага да ўласных законаў і міжнародных абавязкаў, несупынныя рэпрэсіі, жорсткі пераслед апанентаў, міжнароднае асуджэнне і ізаляцыя — гэта усё больш характарызуе ўладу ў Беларусі.

Узнаўленне бесканфліктных і ўзаемавыгадных адносінаў з краінамі Еўрапейскага Саюзу і ЗША немагчымае без вызвалення палітвязняў. Краіна не выйдзе з самаізаляцыі, пакуль у беларускіх турмах знаходзіцца вязні, асуджаныя за свае перакананні. Цывілізаваныя краіны і прадпрымальнікі таксама не зацікаўленыя інвеставаць у эканоміку дзяржавы, якая груба і сістэматычна парушае ўласныя законы і міжнародныя пагадненні.

Чарговы прысуд Зміцеру Дашкевічу, вынесены да заканчэння тэрміну папярэдняга, — гэта яшчэ адзін сродак у арсенале рэпрэсій беларускіх уладаў. Пераслед, якому падвяргаецца Дашкевіч, носіць выразна палітычны характар і супярэчыць міжнародным абавязальніцтвам Беларусі, у прыватнасці, па недапушчэнні жорсткага і бесчалавечнага абыходжання і пакарання, перакананыя беларускія і міжнародныя праваабаронцы.

Мы, кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, прадстаўляем розныя дэмакратычныя партыі і рухі. У нас могуць быць свае погляды на будучыню нашай краіны, розныя стратэгіі ўдзелу ў выбарчай кампаніі. Але ўсіх нас аб’ядноўвае імкненне дамагчыся таго, каб Беларусь зрабілася дэмакратычнай краінай без паліцэйскага пераследу іншадумцаў, без палітычных зняволеных. Таму мы заяўляем:

Свабоду Зміцеру Дашкевічу!

Свабоду палітвязням! Свабоду Мікалаю Статкевічу, Мікалаю Аўтуховічу, Паўлу Севярынцу, Алесю Бяляцкаму, Эдуарду Лобаву, Сяргею Каваленку, Васілю Парфянкову, Ігару Аліневічу, Аляксандру Францкевічу, Мікалаю Дзядку, Яўгену Васьковічу, Паўлу Сырамолатаву, Арцёму Пракапенку!

Агафонаў Арцём, Салігорская сельская выбарчая акруга № 69
Анташкевіч Канстанцін, Аршанская гарадская выбарчая акруга № 26.
Антонаў Сяргей Валянцінавіч, Быхаўская выбарчая акруга № 81
Аўтухоў Леанід Аляксандравіч, Віцебская сельская выбарчая акруга № 21
Афанасьеў Марат, Буда-Кашалёўская выбарчая акруга № 38
Багданкевіч Станіслаў, Кальварыйская выбарчая акруга № 104
Бакіевіч Рыгор Мікалаевіч, Брэсцкая-Цэнтральная выбарчая акруга № 2
Бандарчук Зміцер, Гродзенская-Занеманская выбарчая акруга № 49
Буры Віктар, Заходняя выбарчая акруга № 102
Варанец Адам, Гомельская выбарчая акруга № 37
Ваўчок Наталля Сяргееўна, Наваградская выбарчая акруга № 57
Вешчаў Аляксандр, Палеская выбарчая акруга № 43
Вінаградаў Аляксандр, Віцебская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 20
Гарасюк Аляксандр Антонавіч, Лунінецкая выбарчая акруга № 13
Гаўруцікаў Аляксей, Віцебска-Чкалаўская выбарчая акруга № 18
Грамакоўскі Юры, Каліноўская выбарчая акруга № 108
Гузоўская Яніна, Лідская выбарчая акруга № 54
Давідовіч Марына, Іўеўская выбарчая акруга № 53
Дайнэка Сяргей, Светлагорская выбарчая акруга № 46
Дзямідаў Мікалай, Аршанская-Дняпроўская выбарчая акруга № 27
Дзенісенка Людміла, Брэсцкая-Заходняя выбарчая акруга № 1
Дылько Мікалай, Свіслацкая выбарчая акруга № 94
Жаляпаў Хрыстафор Савельевіч, Лепельская выбарчая акруга № 23
Закрэўская Аксана, Магілёўская-Прамысловая выбарчая акруга № 87
Ірхо Аляксандр, Магілёўская-Ленінская выбарчая акруга № 84
Істомін Юры, Гродзенская-Паўночная выбарчая акруга № 51
Кабанаў Аляксандр, Пружанская выбарчая акруга № 9
Кавалькова Вольга, Шабаноўская выбарчая акруга № 91
Казлоў Мікалай, Коласаўская выбарчая акруга № 106
Каляда Ніна, Чкалаўская выбарчая акруга № 96
Камбалава Анжэліка, Баранавіцкая-Заходняя выбарчая акруга № 5
Канапацкая Ганна, Заходняя выбарчая акруга № 102
Канюс Ганна, Брэсцкая-Заходняя выбарчая акруга № 1
Каранкевіч Валерый Міхайлавіч, Крычаўская выбарчая акруга № 83
Каранкевіч Валерый, Крычаўская выбарчая акруга № 83
Каратаеў Алег, Гродзенская-Паўночная выбарчая акруга № 51
Караткевіч Міхаіл, Слонімская выбарчая акруга № 58
Караткевч Таццяна- Кальварыйская выбарчая акруга № 104
Каратчэнка Аляксандр, Гомельская-Юбілейная выбарчая акруга № 31
Карповіч Сяргей Валянцінавіч, Кастрычніцкая выбарчая акруга № 97
Каспяровіч Дзмітрый Анатольевіч, Коласаўская выбарчая акруга № 106
Кастусёў Рыгор Андрэевіч, Шклоўская выбарчая акруга № 90
Касцюковіч Дыяна, Брэсцкая-Усходняя выбарчая акруга № 3
Кірыенка Аляксей, Магілёўская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 86
Козін Аляксандр, Магілёўская-Прамысловая выбарчая акруга № 87
Краўчанка Галіна Васільеўна, Гомелская-Прамысловая № 35
Крук Іван, Валкавыская выбарчая акруга № 48
Кузняцоў Аляксандр Сяргеевіч, Віцебская-Горкаўская выбарчая акруга № 17
Кузьмін Вадзім, Віцебскі-Чыгуначны выбарчая акруга № 19
Лагвіновіч Іван Сяргеевіч, Маладзечанская гарадская выбарчая акруга № 72
Лазарэнкоў Валянцін, Івацэвіцкая выбарчая акруга № 11
Лябедзька Анатоль, Старавіленская выбарчая акруга № 105
Лява Арцём Георгіевіч, Фрунзенская выбарчая акруга № 101
Макаранка Віталь Фёдаравіч, Магілёўская-Цэнтральная выбарчая акруга № 85
Малочка Віктар, Салігорская гарадская выбарчая акруга № 68
Малярчук Уладзімір, Вілейская выбарчая акруга № 74
Марголін Леў, Барысаўская гарадская № 62
Марчык Віктар Іванавіч, Мастоўская выбарчая акруга № 56
Маскалёва Тамара Міхайлаўна, Магілёўская вясковая № 88
Маслоўскі Ігар, Брэсцкая Цэнтральная выбарчая акруга № 2
Мікулін Аляксандр, Віцебская-Чкалаўская выбарчая акруга № 18
Мілешчанка Зінаіда, Шклоўская выбарчая акруга № 90
Міхальчык Віктар, Гродзенская-Занёманская выбарчая акруга № 49
Назаранка Віктар, Каліноўская выбарчая акруга № 41
Новік Анатоль, Брэсцкая-Памежная выбарчая акруга № 4
Няпомняшчых Уладзімір, Гомельская-Навабеліцкая выбарчая акруга № 36
Няфёдаў Антон, Рэчыцкая выбарчая акруга № 44
Падгол Уладзімір Міхайлавіч, Усходняя выбарчая акруга № 107
Палегенькая Іна, Ясенінская выбарчая акруга № 100
Палякоў Васіль, Гомельская-Савецкая выбарчая акруга № 34
Паўлоўскі Аляксей, Магілёўская-Цэнтральная выбарчая акруга № 85
Петрушэнка Мікалай, Аршанская гарадская выбарчая акруга № 26
Подбярэцкі Леанід, Магілёўская-Ленінская выбарчая акруга № 84
Пунчанка Уладзімір Васільевіч, Магілёўская-Цэнтральная выбарчая акруга № 85
Рамановіч Аляксандр Мікалаевіч, Пінская гарадская выбарчая акруга № 14
Рамановіч Людміла Сяргееўна, Белавежская выбарчая акруга № 8
Раманоўскі Уладзімір, Паўднёва-Заходняя выбарчая акруга № 99
Расюк Мікалай, Магілёўская-Ленінская выбарчая акруга № 84
Рыбакоў Яўгеній Юр’евіч, Старавіленская выбарчая акруга № 105
Рыбчанка Валерый, Жлобінская выбарчая акруга № 40
Рэзнічэнка Андрэй, Віцебская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 20
Саранчукоў Вадзім Уладзіміравіч, Гродзенская-Цэнтральная выбарчая акруга № 50
Сасноў Аляксандр, Свіслацкая выбарчая акруга № 94
Серыкава Ірына, Брэсцкая-Усходняя выбарчая акруга № 3
Сівакова Лілія, Магілёўская-Кастрычніцкая выбарчая акруга № 86
Случак Ігар Уладзіміравіч, Гомельская-Савецкая выбарчая акруга № 34
Смолікаў Канстанцін Эдуардавіч, Віцебская-Чыгуначная выбарчая акруга № 19
Станеўскі Павал, Гродзенская Цэнтральная выбарчая акруга № 50
Стральцоў Аляксандр Віктаравіч, Гарадзенская сельская выбарчая акруга № 52
Страх Аляксандр Іванавіч, Магілёўская-Прамысловая № 87
Страчук Аляксандр Сяргеевіч, Кобрынская выбарчая акруга № 12
Сяргеенкя Сяргей, Гомельская-Цэнтральная выбарчая акруга № 33
Уласевіч Мікалай, Смаргонская выбарчая акруга № 59
Ухналёў Валерый, Коласаўская выбарчая акруга № 106
Фаміна Алена, Віцебска-Горкаўская выбарчая акруга № 17
Філімонаў Аляксей, Полацкая гарадская выбарчая акруга № 28
Хамец Анатоль, Жіткавіцкая выбарчая акруга № 39
Хатары Мацвей, Бабруйская-Ленінская выбарчая акруга № 78
Хашчавацкі Юрый, Кастрычніцкая выбарчая акруга № 97
Ціханенкаў Аляксей, Аршанская гарадская выбарчая акруга № 26
Чарнавус Мікалай Дзмітрыевіч, Баранавіцкая-Заходняя выбарчая акруга № 5
Шанцаў Уладзімір, Магілёўская-Прамысловая выбарчая акруга № 87
Шаўцоў Аляксандр, Магілёўская сельская выбарчая акруга № 88
Шэвель Дзмітрый Аляксандравіч, Лагойская выбарчая акруга № 75
Шэга Іван Іванавіч, Слонімская выбарчая акруга № 58
Эшбаеў Артур, Лагойская выбарчая акруга № 75
Юркоў Андрэй Мікалаевіч, Горацкая выбарчая акруга № 82
Якаўлеў Дзмітрый, Наваполацкая выбарчая акруга № 25
Янукевіч Аляксей Антонавіч, Аўтазаводзкая выбарчая акруга № 92
Яраслаў Берніковіч, Наваполацкая выбарчая акруга № 25
Яўменаў Альберт Піліпавіч, Асіповіцкая выбарчая акруга № 89

Нагадаем, з ініцыятывай напісаць зварот кандыдатаў з патрабаваннем вызваліць палітвязняў выступіў кандыдат у дэпутаты па Горацкай выбарчай акрузе № 82, сябра Руху «За Свабоду» Андрэй Юркоў.

http://pyx.by/rus/