Домой Анатолий Санотенко ЗЯМНЫ АКІЯН

ЗЯМНЫ АКІЯН

              Гіём Апалінэр

                                            (УЛАДЗІМІР  КАСТРАВІЦКІ*)

 

Працяг Літаратурнага марафона імя Апалінэра (пачатак –17-га верасня):  http://babruysk.by/litaraturny-marafon-imya-giyoma-apalinera/

 Гіём Апалінэр, вершы, пераклады. Анатоль Санаценка

          З кнігі «Каліграмы»

 

 

                           ЗЯМНЫ АКІЯН**

                                                Дж. дэ Кірыко***

Я дом свой узвёў пасярод Акіяна зямнога

Яго вокны рэкі што цякуць з вачэй маіх

Кішаць паўсюль васьміногі каля яго сцен

Чуецца патройнае іх сэрцабіцце і грук дзюбаў у шыбы

Вільготны дом

Мой дом пылае

І час як гром

Які спявае

Самалеты адкладаюць яйкі

Увага зараз яны кінуць якар

Увага зараз будзе выбух чарнілаў****

Было б вельмі добра калі б вы сышлі з нябёсаў

Глядзіце як бружмель на неба да вас імкнецца

Між тым як тут на зямлі дражаць васьміногі

Мы зрабілі ўсё каб стаць самім сабе магільшчыкамі

О бледныя васьміногі з крэйдавых хваль

О васьміногі з мярцвяна-белымі дзюбамі

Зямны акіян вакол майго дома

І б’е ён у сцены бяз стомы бяз стомы

 

                                  Océan de terre

À G. de Chirico

J’ai bâti une maison au milieu de l’Océan
Ses fenêtres sont les fleuves qui s’écoulent de mes yeux
Des poulpes grouillent partout où se tiennent les murailles
Entendez battre leur triple cœur et leur bec cogner aux vitres
Maison humide
Maison ardente
Saison rapide
Saison qui chante
Les avions pondent des œufs
Attention on va jeter l’ancre
Attention à l’encre que l’on jette
Il serait bon que vous vinssiez du ciel
Le chèvrefeuille du ciel grimpe
Les poulpes terrestres palpitent
Et puis nous sommes tant et tant à être nos propres fossoyeurs
Pâles poulpes des vagues crayeuses ô poulpes aux becs pâles
Autour de la maison il y a cet océan que tu connais
Et qui ne se repose jamais

 

*Славуты французскі паэт Гіём Апалінэр (1880-1918) паходзіў з беларускага шляхетнага роду Кастравіцкіх. Яго маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расійскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстанні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісненшчына) быў канфіскаваны пасля паўстання расійскім урадам. Дзед Апалінэра з сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло яго дзяцінства.

**Верш датаваны снежнем 1915 г. Упершыню  ў «Нор-Сюд», люты 1918 № 12).

***Джорджа дэ Кірыко (1888-1978) – італьянскі мастак, заснавальнік «Метафізічнай школы», адзін з папярэднікаў сюррэалізму.

****Васьміног валодае здольнасцю выкідваць пры небяспецы воблака чарнілаў, так званую «атрамантавую бомбу».