Зміцер Вайцюшкевіч прыязджаў у Бабруйск

Зміцер Вайцюшкевіч прыязджаў у Бабруйск

ПОДЕЛИТЬСЯ



Днямі ў Бабруйск з канцэртам упершыню прыязджаў спявак Зміцер Вайцюшкевіч.

Музыка выступаў пад акампанемент гітары. Песні ў большасці сваёй былі на беларускай мове. Але час ад часу ён спяваў рускамоўныя, польскамоўныя і японскамоўныя песні, а адзін з куплетаў песні «Бывайце здаровы, жывіце багата…» спяваўся па-італьянску. Паміж песнямі спадар Вайцюшкевіч распавядаў пра свае замежныя канцэрты, пра ўражанні, якія засталіся ад наведвання іншых краін, пра гісторыю сваёй творчасці… Свае песні Зміцер Вайцюшкевіч піша на вершы Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Някляева, іншых вядомых беларускіх паэтаў.

Тэматыка песен, якія выконваліся на канцэрце, была лірычнай — аб жыцці, аб каханні…
На наступны дзень спявак выступаў у Мінску, а праз некалькі дзён — у Францыі.

Яўген ВАСЬКОВІЧ. Фота Уладзіміра ЗОРЫНА

НЕТ КОММЕНТАРИЕВ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ