Домой Общество Змiцер Вайцюшкевiч: «Мы цяпер усе cталi партызанамi…»

Змiцер Вайцюшкевiч: «Мы цяпер усе cталi партызанамi…»

Пераможца трох рок-каранацый, удзельнiк вядомых музычных праектаў «Я нарадзiўся тут» i «Сьвяты вечар» Змiцер Вайцюшкевiч даў бясплатны канцэрт у Бобруйску. Пасля выступу музыка адказаў на некалькi пытанняў «Бобруйского курьера».

Змiцер, нядаўна вас не пусцiлi на свята вулiчнай музыкi ў Мiнску Наколькi сурёзнай склалася сiтуацыя з арганiзацыяй канцэртаў пасля таго, як вы трапiлi ў так званы чорны спic забароненых музыкаў?
Канцэрт, якi толькi што скончыўся ў гэтым склепе, яскравы прыклад, што праблема стала сурёзнай. Бо я выступаў у памяшканнi «падпольнай» партыi. Мы цяпер усе cталi партызанамi. I «Бобруйский курьер», i Змiцер Вайцюшкевiч, i Уладзiмiр Некляеў, i Лявон Вольскi
Так, мяне не пусцiлi на свята вулiчнай музыкi, але я не надта i хацеў туды трапiць. Я прыйшоў на яго з мэтай пераканацца, цi сапраўды дзейнiчаюць гэтыя спiсы Шкада страчанага часу. Калi рыхтуешся да канцэрта, а яго раптам адмяняюць

Цi сапраўды вашы ганарары за апошнi час зменшылiся ў сто разоў?
Ва ўмовах крызiсу немагчыма падвысiць кошты на квiткi такiм чынам, каб канцэрт акупiўся. Мае ганарары нiколi не былi высокiмi.

Вы не шкадуеце аб тым, што адкрыта прадэманстравалi сваю грамадзянскую пазiцыю, за што потым трапiлi ў нямiласць да ўлады?
Не шкадую. Я пайшоў на гэта адмыслова. Я не зразумеў сваiх сяброў, якiя дэкларавалi нейтралiтэт. Таму што пасля прэзiдэнцкiх выбараў усё адно, i Вайцюшкевiч i Кулiнковiч, апынулiся па адзiн бок «барыкады».

Акрамя музыкi час на штосьцi яшчэ застаецца?
Так, на маю сямю. Я малады бацька, у мяне двое дзетак два месяцы дачцы, i тры гады сыну. Вольны час iмкнуся праводзiць з iмi. У панядзелак, напрыклад, я магу сабе дазволiць такую раскошу, як не пайсцi на працу.

Вы ўдзельнiчаеце ў дабрачыннай акцыi ў абарону бадзяжных жывёл. Гэта пiяр, цi вы сапраўды любiце котак ды сабак?
Хатнiх жывёл у мяне няма. Але я нiчога не бачу дрэннага ў гэтай акцыi. Мяне папрасiлi паўдзельнiчаць у ёй мае сябры. Калi мой аўтарытэт паспрыяе змяншэнню колькасцi бадзяжных жывёл, дапаможа таму, каб iх не забiвалi, я гатовы дапамагчы.

А якую ролю вы гулялi ў серыяле «Вышэй неба»? Гэта ваш першы вопыт здымак у кiно?
Самога сябе. Нiчога звышарыгiнальнага у фiльме я не рабiў адказваў на пытаннi. Магчыма, мяне запрасiлi, каб дапамагчы, калi пра мяне крыху забылiся. А да гэтага ў мяне яшчэ была маленькая роля ў вядомага Дзмiтрыя Астрахана.

Аб чым марыць Змiцер Вайцюшкевiч?
Пафасна разважаць пра мары аб Беларусi не хачу. У мяне ёсць план дабудаваць лазню на маiм хутары. I больш нiчога там рабiць не буду. Я хацеў бы, каб мiлiцыянты, настаўнiкi, дзеячы культуры, артысты размаўлялi на беларускай мове, каб не было вiз, хаця ў мяне праблем з iмi няма.

Вы ў Бабруйску ўпершыню? Што-небудзь з нашым горадам вас звязвае?
У Бабруйск я прыехаў у другi раз. Упершыню ў вашым горадзе я пабываў два гады таму. Тады я таксама выступаў з падобным напаўпадпольным канцэртам у невялiкiм памяшканнi. А з Бабруйскам мяне звязвае мая другая жонка. Яна бабруйская габрэйка, i тут жыве ўся яе радня. А яшчэ ўсе чатыры колы на маiм «Субары» «белшынаўскiя» (смяецца).

Васiль КУЛIКОЎ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя