Домой Культура Зміцер Бартосік прэзентуе ў Бабруйску сваю новую кнігу

Зміцер Бартосік прэзентуе ў Бабруйску сваю новую кнігу

Зміцер Бартосік, прэзентую кнігу, у Бабруйску Творчая вечарына адбудзецца 4 снежня ў тайм-клубе «1387».

Зміцер Бартосік – бард, журналіст, пісьменнік. У Бабруйску ён прадставіць сваю новую кнігу «Клініка кітайскага дантыста».

Зміцер Бартосік нарадзіўся ў Расеі, у горадзе Рыбінск. Пераехаў у Гомель разам з бацькамі, калі быў трэцякласнікам. Бацькі Зміцера былі творчымі людзьмі: тата – рэжысёр, маці – актрыса. Будучы бард ужо ва ўзросце 13 год авалодаў гітарай.

За сваю папярэднюю кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы» Бартосік у 2017 годзе атрымаў прэмію Ежы Гедройца і стаў лаўрэятам прэміі імя Алеся Адамовіча. Кніга распавядае пра жыццё беларусаў у ХХ стагоддзі.

Сёлета Бартосік выдаў новую кнігу – «Клініка кітайскага дантыста». Мовазнаўца Вінцук Вячорка выказаўся пра яе: «Гэта проста бомба!».

Прэзентацыя распачнецца а 18-й гадзіне, 4 снежня.

Адрас: тайм-клуб «1387», вул.Чангарская, 54. Уваход вольны.