Домой Міхаіл Ларчанка Зіма

Зіма

Неяк зусім нечакана на Бабруйск абрынулася зіма. Яшчэ пазаўчора мы хадзілі пад мелкім дажджом і вельмі рэдкім мокрым снегам, а ўжо ўчора за некалькі гадзін усё вакол заваліў снегапад.

Я, напрыклад, не быў да гэтага падрыхтаваны, бо выйшаў з ранку з дому ў асенняў куртцы і кедах. Чамусці ў мяне не было нават думкі, што можа ўсё так здарыцца. Таму ў вечары, па вяртанні дамой, я адчуваў сябе быццам бы на катке 🙂

Учора ж, па дарозе да дому, калі я ехаў у маршрутцы, то пабачыў дзве аварыі. Але можна смела меркаваць, што іх было нашмат больш.

Але мне падаецца, што такое зімовае надвор‚е будзе не вельмі доўгім, і магчыма на новы год мы пойдзем на елку пад дажджом (((

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя