Домой Общество Журналістаў недзяржаўных СМІ па ўсіх пытаннях скіроўваюць да ідэолагаў

Журналістаў недзяржаўных СМІ па ўсіх пытаннях скіроўваюць да ідэолагаў

Карэспандэнт рэгіянальнай недзяржаўнай газеты «Бобруйский курьер» Людміла Любімцава
некалькі разоў звярталася ў гарадскі занальны цэнтр гігіены і
эпідэміялогіі, каб атрыманць інфармацыю наконт забароны на купанне ў
мясцовых вадаёмах.

24 ліпеня яна, паводле дамоўленасці, даслала
супрацоўнікам цэнтру спіс сваіх пытанняў. Аднак, патэлефанаваўшы ў
прызначаны дзень, журналістка атрымала катэгарычную адмову ў
прадастаўленні «Бобруйскому курьеру» якой-кольвек інфармацыі.

 

Адмову
матывавалі тым, што Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі супрацоўнічае толькі
з дзяржаўнымі выданнямі, і прапанавалі па ўсіх пытаннях звяртацца ў
аддзел ідэалагічнай працы Бабруйскага гарвыканкама.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя