Домой Происшествия Жонка спаліла мужа на глебе рэўнасці

Жонка спаліла мужа на глебе рэўнасці

Часта рэўнасць даходзіць да абсурду. Шмат хто не можа кантраляваць свае ўчынкі і часцяком здараецца непапраўнае. Выпадак з незвычайным прыступам рэўнасці адбыўся ў Бабруйску чацвёртага кастрычніка.

А шаснаццатай гадзіне ў адным з дамоў па вуліцы Горкага жанчына-бізнесмен, 56 год, на глебе рэўнасці абліла мужа, 55 год, растваральнікам і падпаліла. Вопратка ўспыхнула адразу. Бацьку выратаваў сын, які знаходзіўся ў кватэры ён адразу яго патушыў і выклікаў хуткую медыцынскую дапамогу. У мужчыны апёк другой ступені.
Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа. Жанчыне за замах на жыццё пагражае ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волі, альбо пажыццёвае зняволенне.

Яўген ВАСЬКОВІЧ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Напишите свой комментарий!
Введите здесь ваше имя